Ду́бненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дубна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 красавіка 1960 года перададзены ў склад Мастоўскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харціцкага сельсавета (аграгарадок Харціца, вёскі Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Чарлёна і Чарлёнка) і вёска Пладовая Лунненскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1515 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 90,2 % — беларусы, 5,3 % — палякі, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1969 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе