«Це́раз мо́гілкі» — чорна-белы мастацкі фільм вытворчасці кінастудыі Беларусьфільм, пастаўлены ў 1963 годзе рэжысёрам Віктарам Туравым паводле аднайменнай аповесці Паўла Ніліна. Прэм’ера ў СССР адбылася 5 красавіка 1965 года.

Сюжэт Увосень 1942 года група беларускіх савецкіх партызан бярэ задачу па падрыве нямецкіх ваенных эшалонаў. Апынуўшыся без зброі, партызаны пасылаюць маладога Міхася ў вёску да механіка Бугрэева, які пагадзіўся зрабіць для партызан выбухоўку з авіябомбаў і снарадаў. Міхася да Бугрэева вязе Сазон Іванавіч, які супрацоўнічае з немцамі па заданні партызан.

Разам з Бугрэевым і яго апошнім жывым сынам, хворым Феліксам, Міхась топіць выбухоўку ў падвале паўразбуранай могілкавай капліцы. Нечакана з’яўляюцца немцы. Бугрэеў загадвае сыну і Міхасю бегчы, а сам узрывае капліцу разам з сабой і немцамі.

Міхась ачуняецца ў хаце Бугрэева і разумее, што Бугрэеў і яго сын Фелікс загінулі, а жонка і дачка Бугрэева хаваюць яго ад гестапа.

Ролі выконваюць Елізавета Уварава — Соф’я Казіміраўна Галіна Марачова — Ева Антаніна Бендава — Клава Уладзімір Белакураў — стараста Сазон Іванавіч Уладзімір Емяльянаў — слесар Бугрэеў Уладзімір Мартынаў — Міхась Ігар Ясуловіч — Фелікс У цітрах не пазначаныя: Пётр Савін — старшыня партызанскага атрада Валянцін Брылееў — паліцай

Здымачная група Сцэнарый — Павел Нілін Пастаноўка — Віктар Тураў Галоўны аператар — Анатоль Забалоцкі Мастакі — Уладзімір Дзяменцьеў, Яўген Ігнацьеў Кампазітар — Андрэй Валконскі Гукааператар — Мікалай Ведзянееў Рэжысёр — Мікалай Калінін Аператар — Віталь Нікалаеў Грым — Сафія Міхліна

Узнагароды У 1995 годзе фільм увайшоў у спіс ста найлепшых фільмаў ЮНЕСКА пра вайну. Дыплом II ступені фільму, прызы рэжысёру Віктару Тураву і акцёру Уладзіміру Мартынаву за дэбют, аператару Анатолю Забалоцкаму за выяўленчае вырашэнне на V Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў Таліне, СССР, 1965 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Віктара Турава