Во́ўпаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Воўпа.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тупічанскага сельсавета, вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Рыбакі і Старына перададзены ў склад Бялавіцкага сельсавета Мастоўскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 7 чэрвеня 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Роскага сельсавета, 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Мастоўскага раёна. З 28 ліпеня 1967 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, тады ж у склад Рэплеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1090 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 50,0 % — палякі, 46,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 846 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе