Лізіметр — прыбор для сачэння за дынамікай і характарам паступлення вільгаці ў глебу, глыбінёй прасочвання вады ў глебу, зменай хімічнага складу глебавых раствораў.

Складаецца з металічнага бака, у якім размяшчаецца глебавы маналіт. Вада, якая прасочваецца праз глебу, збіраецца ў водазаборныя сасуды і вымяраецца мензуркамі. Лізіметры бываюць двух тыпаў: вагавыя і невагавыя (аб'ёмныя).

Першым выкарыстаў лізіметр у 1875 годзе амерыканскі батанік з Масачусетса Эдвард Льюіс СтэртэвантSturtevant E. Lewis (Edward Lewis) Sturtevant's Notes on Edible Plants. — BiblioBazaar, LLC, 2009. — P. 4.

Катэгорыя:Глебазнаўства Катэгорыя:Прылады