Мі́келеўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мікелеўшчына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 18 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета са Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна перададзены вёскі Алешавічы і КрывулькіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Мастоўскага сельсавета перададзена вёска ДашкаўцыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мастоўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 687 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 56,2 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 2,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе