Канькабежны стадыён — спартыўнае збудаванне ў Мінску, частка шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса «Мінск-Арэна»

Першая ў Беларусі крытая лядовая пляцоўка з 400-мятровай бегавой дарожкай (шырыня — 9,5 м), агульная плошча лёду 10 000 м². Маюцца дзве трэніровачныя хакейныя каробкі еўрапейскага (60×30 м) і канадскага стандартаў (60×28 м), дзве дарожкі для кёрлінга. На стадыёне ўстаноўлена абсталяванне, якое дазваляе рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для розных відаў спорту — фігурнага катання, кёрлінга, хакея, скораснага бегу на каньках. На канькабежным стадыёне знаходзяцца пакоі горнага паветра, якія маюць унікальныя тэрапеўтычныя уласцівасці. Лядовы трэк «Мінск-Арэны» нярэдка становіцца месцам трэніровачных збораў для канькабежцаў з Нідэрландаў, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Украіны. Трыбуны стадыёна могуць змясціць 3 000 чалаве.

Канькабежны стадыён злучаны з Арэнай падземным пераходам.

Спартыўныя спаборніцтвы На лёду канькабежнага стадыёна праводзіліся буйныя міжнародныя старты: міжнародныя спаборніцтвы па шорт-трэку Evo Cup (кастрычнік 2012), Гран-пры па фігурным катанні на каньках сярод юніёраў (верасень 2013), этапы Кубка свету па канькабежным спорце сярод юніёраў (лістапад 2012, снежань 2014), Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце (студзень 2016).

У 2013 г. Канькабежны стадыён упершыню стаў пляцоўкай Міжнароднага аўтасалона «Мотаршоў», а ўжо ў 2014 на спартыўным аб’екце адбылася MILEX 2017 — 8-я Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Спасылкі

Канькабежны стадыён

Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Канькабежны спорт у Беларусі Катэгорыя:Фігурнае катанне ў Беларусі Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі