Дзё́рнавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзёрнавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юзафоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Барысы і ВераснаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 34 населеныя пункты. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска КашалёваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)., у 1987 годзе — вёска СаракавікіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., 27 чэрвеня 2008 года — вёска ФрэйзаваРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района , 29 верасня 2017 года — вёска ЮркаваРешение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 155 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 895 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 706 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Боркавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе