«Чырво́ны Мазыра́нін» — прадпрыемства харчовай прамысловасці ў Нароўлі, адкрытае 1 жніўня 1925 г. (пасля рамонту) на базе кандытарскай фабрыкі, заснаванай у 1913 г. ва ўласным нараўлянскім маёнтку дваранінам Расійскай імперыі Эдвардам Артуравічам Горватам (1866—1935). Адлік гісторыі прадпрыемства вядзецца з 1913 г.; дагэтуль працуе некаторае замежнае абсталяванне, купленае Эдвардам Горватам.
Гісторыя
Прыватнае прадпрыемства па перапрацоўцы гародніны і садавіны з уласных плантацый і садоў (а таксама купленых у навакольных сялян) і вырабу кандытарскай прадукцыі заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі дваранін Расійскай імперыі Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935). Першая прадукцыя выйшла ў 1913 г., у 1914 г. была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармелад, карамель, пасціла, павідла, джэм і сочыва.
З прыходам бальшавікоў вытворчасць спынілася. Прадпрыемства было нацыяналізавана савецкай уладай без кампенсацыі Горвату, падчас грамадзянскай вайны (1917—1922) — разбурана. Толькі ў 1925 г. пад кіраўніцтвам камуністычнай партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка была адрамантавана, запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін» — у гонар таварыскай дапамогі мазырскіх рабочых пры аднаўленні прадпрыемства. З’яўлялася дзяржаўным прадпрыемствам. У 1927 г. перададзеная «Белкандытартрэсту».
У Другую сусветную вайну абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў Расію. Пасля вайны аднаўленне фабрыкі пачалося зноў.
У 1986 г. пачалося будаўніцтва новага корпусу фабрыкі «Чырвоны Мазыранін», завезена новае абсталяванне; у снежні 1987 г. будаўніцтва было паспяхова завершана.
У 1996 г. дзяржаўная фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2000 г. у складзе беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам». У 2020 г. кіруючай кампаніяй стала ААТ «Мазырсоль». 5 красавіка 2021 г. кіраванне фабрыкай было перададзена гомельскаму СП ААТ «Спартак» без перадачы яму акцый прадпрыемства.
Прадукцыя
Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зефір, пасціла, мармелад, цукеркі, ірыс.
Кіраўнікі прадпрыемстваТугай, У. В. Чырвоны Мазыранін. — Мінск, 2022. — С. 184. 1924 — Іван Гордзін (Голдзін), загадчык фабрыкі 1926 — М. Радыгін, дырэктар фабрыкі 1937—1941 — Рыгор Абрамавіч Дынаў 1944 — Міхась Сяргеевіч Мішын жнівень 1944—1953 — Сцяпан Сяргеевіч Скоблікаў 1954—1961 — Кузьма Мартынавіч Галіцын 1962—1964 — Мікалай Аляксандравіч Турсноў 1964—1974 — Марыя Іванаўна Кацапава 1974—1981 — Аляксандр Серафімавіч Маркевіч 1982—1989 — Васіль Іванавіч Засімовіч 1992—1994 — Мікалай Міхайлавіч Шаўцоў 1995—1996 — Марыя Пятроўна Ільючэнка 1996—2000 — Аляксандр Сяргеевіч Шчучкін 2000—2005 — Аляксандра Валянцінаўна Гараніна 2005—2008 — Алена Анатолеўна Касуха 2008—2011 — Валерый Вячаслававіч Таран 01.10.2011—11.04.2013 — Любоў Дзмітрыеўна Бобр 12.04.2013—2021 — Святлана Мікалаеўна Тачыліна з красавіка 2021 — Аляксандр Аляксандравіч Піляк, выканаўчы дырэктар (у сувязі са стварэннем кластара ААТ «Спартак» і «Чырвоны Мазыранін»)
Навукова-гістарычнае даследаванне У 2022 годзе ўраджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін / У. В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с., якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі. У кнізе былі апублікаваны рэдкія фатаграфіі. Спансавала выданне кнігі адкрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Мазыранін».История ОАО «Красный Мозырянин» .
У мастацтве У 2009 г. Адам Глобус намаляваў карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка Чырвоны мазыранін»Адам Глобус «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка „Чырвоны мазыранін“».
Літаратура Тугай, У. В. Чырвоны Мазыранін. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
Спасылкі Афіцыйная старонка «Коровка» молодости нашей С чего все начиналось: помещик Горватт создал водочное и пивное производство
Катэгорыя:Горваты Катэгорыя:Нароўля Катэгорыя:1913 год у Беларусі Катэгорыя:Кандытарскія прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Нараўлянскага раёна