Вуліца Маскоўская — вуліца на сутыку Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў Мінска. Адна з галоўных магістраляў, злучае цэнтр горада з паўднёвымі раёнамі — Курасоўшчынай, Паўднёвым Захадам, Малінаўкай і Брылевічамі.
Назва
Названая так па былым вакзале Маскоўска-Берасцейскай чыгункі.
Размяшчэнне
Вуліца працягнулася ад плошчы Мяснікова да вуліцы Чкалава. Па Маскоўскай вуліцы праходзіць мяжа Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска.
Гісторыя
23 жніўня 1870 года за дзве з паловай вярсты ад тагачаснай гарадской мяжы Мінска была здзейснена закладка вакзала Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Туды ўздоўж старога Койданаўскага тракта працягнулася вуліца, якая спачатку называлася Нова-Захар’еўскай, Новай Маскоўскай, а з 1880 года і дагэтуль называецца Маскоўскай. Маскоўска-Брэсцкая і пабудаваная неўзабаве пасля яе Лібава-Роменская чыгункі адсеклі ад горада яго паўднёвую частку — чыгуначныя раёны Уборкі, і Добрыя Мыслі, якія бурна забудоўваліся. Каб скараціць час прастою ля шлагбаўмаў, у дзевяностыя гады XIX стагоддзі над Маскоўскай вуліцай быў збудаваны першы ў Мінску чыгуначны пуцеправод — Заходні мост. Вуліца і з другога боку ўпіралася ў чыгуначнае палатно, таму ў 1908 годзе Маскоўскую вуліцу і Койданаўскі тракт злучыў Бетонны мост, названы ад матэрыялу, з якога выраблены пуцеправод, па тых часах быў рэдкім і не самым танным (зрэшты, мясцовыя жыхары называлі яго яшчэ «цэментавым» або «каменным віядукам»). Бетонны мост быў рэканструяваны ў першай палове 80-х гадоў XX стагоддзя, у выніку на скрыжаванні Маскоўскай і Суражскай вуліц з’явілася двухузроўневая развязка.
Велізарную тэрыторыю паміж левым (няцотным) бокам вуліцы і пуцямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі шмат гадоў займала так званае Францысканскае балота«История Минска». Минск, 2006. С. 229.. Па ўсёй верагоднасці назва гэта паходзіць ад размешчанага ў далёкім канцы вуліцы падворка Францысканскага манастыра«Справочная книга и Спутник по Минской губернии». Составил Израиль Абрамов Бомштейн. Минск, типо-литография Р. Дворжец. 1889. С. 156..
Грамадскі ранспарт
У 1892 годзе Віленскі і Брэсцкі вакзалы злучыла Вакзальная лінія конкі, якая ішла ўздоўж Бабруйскай і Маскоўскай вуліц. У 1929 годзе на месца конкі прыйшоў трамвай, потым аўтобус, а ў 1956 годзе і тралейбус. Трамвайная лінія была знята ў 1961 годзе.
На вуліцу ёсць выхады са станцыі метро «Інстытут Культуры».
Забудова
Дарэвалюцыйная Маскоўская вуліца была забудавана пераважна драўлянымі дамамі, ды і нямногія цагляныя былі не вышэй за два паверхі. З тагачаснай забудовы захаваўся толькі дом № 11Тут і далей, калі не абумоўлена іншае, прыводзіцца сучасная нумарацыя, якая адрозніваецца ад дарэвалюцыйнай і даваеннай., які, аднак, быў перабудаваны да непазнавальнасці, надбудаваны да трохпавярховага і таму ахоўнага статуса не атрымаў. У дваццатыя-трыццатыя гады мінулага стагоддзя з’явіліся першыя шматпавярховыя дамы, але таксама не занадта высокія — не больш за чатыры паверхі. Дом № 5 пабудаваны ў 1929 годзе. У трыццатыя тут размяшчаўся інтэрнат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля вайны дом, застаючыся ўніверсітэцкім, на нейкі час стаў жылым, у тэлефонных даведніках пяцідзесятых гадоў«Список абонентов минской городской телефонной сети». Минск, 1951, 1955, 1958 гг. можна знайсці прозвішчы, знаёмыя шматлікім студэнтам і супрацоўнікам універсітэта. Затым на працягу многіх гадоў у будынку знаходзілася ваенная кафедра ўніверсітэта, цяпер там Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.
100-кватэрны дом № 8, які стаіць насупраць (архітэктары А. П. Воінаў, М. Гіляраў і А. Крылоў, што працавалі пад сумесным псеўданімам вогикрыпа першых літарах прозвішчаў на рускай мовеВ. Чернатов. «Национальное своеобразие белорусской архитектуры довоенного периода. Исследования искусствоведа А. Далина». «Архитектура и строительство» № 4, 2012.) пабудаваны ў трыццатыя гады для чыгуначнікаў..
№ 5 — будынак (1929) — № 8/1 — будынак (1932) — № 9 — будынак (1940-1950-я) — № 13 — будынак (1940-1950-я) —
№ 16 — будынак (1940-1950-я) —
№ 18 — пяціпавярховы будынак.
Славутасці
На кароткай Маскоўскай вуліцы — 20 будынкаў, 5 з іх маюць ахоўны статус помнікаў архітэктуры.
На доме № 11 мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Я. Ф. ФіліпскіхПартизанский полковник Евгений Филипских // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. Во славу Родины».
У культуры Мы жылі з ёй у згодзе, былі з ёй амаль што сябрамі, Шырыню, даўжыню яе ўласнымі змераў нагамі, Крокі ўчуўшы мае, адгукалася рэхам знаёма, Запрашаючы ў восьмы Пад’езд камунальнага дома. Аркадзь Куляшоў. «Сцяг брыгады»''«Сцяг брыгады» Я жыву на вуліцы Маскоўская… Пад вясновым громам І дажджом, Адлюстрованы ў панелі коўзкай, Там стаіць шматпавярховы дом. Аркадзь Куляшоў. «Вуліца Маскоўская»''«Вуліца Маскоўская» Аркадзь Куляшоў, які да Вялікай Айчыннай вайны жыў у доме № 16, згадаў і свой дом, і Маскоўскую вуліцу ў паэме «Сцяг брыгады» ў кранальных радках пра чалавека, што пакідае свае рэчы перад ад’ездам на фронт. У іншым сваім вершы, які так і называецца «Вуліца Маскоўская», Аркадзь Куляшоў распавядае, як у вёсцы адказвае сябрам, на якой вуліцы жыве.
Крыніцы
Спасылкі
Вадим Зеленков. «Малоизвестная магистраль в центре Минска. Московская улица: транспорт, дома и люди»
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя ў гонар Масквы