Няманя Міліч (; нар. ) — сербскі футбаліст, нападнік клуба «Алекса Шанціч».
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў горадзе Сомбар і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Спектар», але першай прафесійнай камандай стаў бялградскі ОФК. У асноўнай камандзе дэбютаваў у сезоне 2006/07, наступны сезон правёў у юнацкай камандзе, а з сезона 2008/09 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2009 года нападнікам цікавіўся «Ліверпул», а праз два гады цікавасць праяўляла «Астан Віла». У пачатку 2013 года не гуляў з-за траўмы і ўлетку пакінуў ОФК у якасці свабоднага агента.
У ліпені 2013 года далучыўся да «Хайдука» з Кулы, але неўзабаве перайшоў у «Спартак» з Субаціцы. У першым сезоне не меў трывалага месца ў аснове, а ў сезоне 2014/15 з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2015/16 выкарыстоўваўся ў якасці другога нападніка і забіў 3 галы. У першай палове сезона 2016/17 забіў 6 галоў, у снежні 2016 года быў прызнаны найлепшым іграком года ў клубе.
У студзені 2017 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду». Спачатку трывала выхадзіў на поле, пазней стаў радзей з’яўляцца ў складзе, у тым ліку з-за траўм.
У снежні 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭБАТЭ объявил о подписании контракта с Неманьей Миличем. Стаў адным з асноўных нападнікаў барысаўчан, хоць часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года стала вядома, што Міліч пакідае БАТЭФутбол. Сербский нападающий Неманья Милич покидает БАТЭ .
У снежні 2022 года быў прадстаўлены ў якасці іграка «Младасці» з Нові-Сада. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23 і пазней, завяршыўшы прафесійную кар’еру, стаў выступаць за аматарскі клуб «Алекса Шанціч» з шостага дывізіёна.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў.
Дасягненні Чэмпіён Сербіі: 2017/18 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2016/17 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Нові-Сад