«Пражская» () — станцыя Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Паміж станцыямі «Паўднёвая» і «Вуліца Акадэміка Янгеля». Размешчана ў раёне Чартанава Цэнтральнае (ПдАА). Атрымала назву ў гонар горада Прагі як даніну павагі спецыялістам з Чэхаславакіі, якія ўдзельнічалі ў яе будаўніцтве. Адкрыта 6 лістапада 1985 года пасля падаўжэння на адзін перагон ад станцыі «Паўднёвая».

Станцыя мае абаротныя тупікі і з’яўлялася канцавой на працягу 15 гадоў да адкрыцця станцыі «Вуліца Акадэміка Янгеля». Цяпер на станцыі праводзіцца зонны абарот цягнікоў у гадзіны пік.

Вестыбюлі і перасадкі Станцыя мае два вестыбюлі, сумешчаныя з падземнымі пераходамі праз вуліцы Чырвонага Маяка, Кіраваградская. Паўночны вестыбюль менш загружаны, бо аддалены ад прыпынкаў большасці аўтобусных маршрутаў.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта