Аляксандр Канстанцінавіч Аверкаў (; , Аркадак, , РСФСР) — беларускі журналіст, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2010), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004).

Біяграфія У 1984 г. скончыў Тэатральную вучэльню імя Шчэпкіна (курс В. І. Каршунова. Па размеркаванні стаў працаваць на беларускім тэлебачанні ў якасці акцёра гутарковага жанру галоўнай дырэкцыі праграм для дзяцей, рэжысёрам спартыўных перадач. Голасам Аверкава гаварыў папулярны герой «Калыханкі» — Воўк Вова. З чэрвеня Вядучы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчэння ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». З чэрвеня 2002 г. вядучы праграм «Наши новости» і «Контуры» ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

У чэрвені 2007 г. разам з паэтам Уладзімірам Карызнам, Аляксандрам Мядзведзем удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе мінскай арганізацыі «Белая Русь». У 2012 г. атрымаў грант Magna Carta College Oxford на навучанне ў Оксфардскім універсітэце.

У свабодны час здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах.

Фільмаграфія 1984 — Іншапланецянка 1985 — Вялікая прыгода 1986 — Міхайла Ламаносаў (студэнт) 2004 — Выклік (Рукавішнікаў) 2015 — У сузор’е стральца 2016 — Выкрадзі мяне.

Сям’я Першая жонка, актрыса Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Алёна Акулёнак, ад якой у А. Аверкава нарадзілася дачка Вольга Аверкава-Літвінава (тэлевядучая на «РТР-Беларусь» і «ВТБ») і сын Глеб (урач; жыве ў Маскве).

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя». Медаль Францыска Скарыны (2006). Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2010).

Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне