Беларускі саюз журналістаў — грамадскае аб’яднанне прафесійных творчых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусіhttp://bsj.by/bszh/ustav-2/, заснаванае ў 1959 годзе. З 2001 года прымае ўдзел у Рэспубліканскім каардынацыйным савеце кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Уваходзіць у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.
З 18 кастрычніка 2005 года пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак. У 1995 годзе ў складзе саюза было больш за 3400 членаў.
Кіраванне З’езд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасці, змяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію і Камітэт па прафесійнай этыцы. Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасці 2/3 членаў. Выконвае пастановы З’езда і кіруе ўласнасцю саюза. Абірае намеснікаў старшыні. Утварае Сакратарыят і Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. Ухваляе творчыя спаборы і ўзнагароджанне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх укладаў і зацвярджае выданні саюза. Сакратарыят. Збіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і бюджэт. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы, а таксама прызначэнне і аклады рэдактараў выданняў. Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасць суполак, прадпрыемстваў і ўстаноў саюза.
Мэты дзейнасці усебаковае садзейнічанне ажыццяўленню і рэалізацыі прынцыпаў свабоды слова і друку, пашырэнню інфармацыйнай прасторы, умацаванню прававой базы дзейнасці ўсіх бакоў інфармацыйнага працэсу; актыўны ўдзел у стварэнні неабходных умоў функцыяніравання беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, садзейнічанне забеспячэнню высокага прафесійна-творчага ўзроўню журналістаў; садзейнічанне павышэнню прэстыжу журналістыкі як віду творчай дзейнасці, а таксама прэстыжу працы журналіста.
Задачы абарона эканамічных, прафесійна-творчых інтарэсаў, аўтарскіх, асабістых правоў, гонару і годнасці журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ», іх інтэлектуальнай уласнасці; аб’яднанне намаганняў і каардынацыя работы па інфармацыйнаму абслугоўванню журналістаў, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»; клопат аб паляпшэнні ўмоў працы, быту работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, ветэранаў журналістыкі, якія з’яўляюцца членамі ГА «БСЖ»; аб’яднанне і каардынацыя намаганняў членаў ГА «БСЖ» у практычным ажыццяўленні статутных мэт; развіццё сістэмы журналісцкай адукацыі членаў ГА «БСЖ», а таксама іх разнастайных форм творчай дзейнасці.
Дзейнасць Паводле Статута саюз ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях; правядзенне журналісцкіх нарад і свят; ладжанне журналісцкіх творчых спабораў; павышэнне адукацыі журналістаў на творчых семінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі; выпуск выданняў.
Літаратура
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:1959 год у Беларусі Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Беларусі