Ю́рый Уладзі́міравіч Сі́дараў () — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі (1977).
Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1927 года ў с. Рап’ёўка Саратаўскай губерні РСФСР.
У 1945 годзе паступіў у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна, якое скончыў у 1949 годзе. Пяць гадоў працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры. З 1954 года — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларускай ССР. Адначасова з 1968 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Памёр 9 студзеня 2004 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць Творчасці Юрыя Сідарава ўласцівыя лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры нутранай напружанасці, дакладнасць дэталяў, пластычнасць мастацкага вобраза.
Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камедыйных роляў. Ролі ў беларускім рэпертуары тэатра імя Максіма Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» Канстанціна Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» Аркадзя Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» Алеся Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле Васіля Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («» Льва Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «», «», «» Максіма Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» Максіма Горкага), Актавій Цэзар, Банка («», «Макбет» Уільяма Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Фрыдрыха Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Джэрома Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Чынгіза Айтматава і К. Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Жана Ануя), Фушэ («Вячэра» Жана-Клода Брысвіля) і інш. Удзельнічаў у тэлевізійных і радыёспектаклях.
Фільмаграфія 1959 — Каханнем трэба даражыць — эпізод 1960 — Вясновыя навальніцы — Косця 1967 — Запомнім гэты дзень — эпізод 1967 — Побач з вамі — аднапалчанін 1973 — Корцік — Свірыдаў 1973 — Бронзавая птушка — Свірыдаў 1974 — Апошняе лета дзяцінства — Свірыдаў 1974 — Полымя — член стаўкі 1974 — Чатыры нядзелі 1980 — Атланты і карыятыды 1980 — Першай па расе прайшла прыгажуня 1981 — Адзіны мужчына — Сцякольнікаў 1998 — Дзень поўні
Сям’я Жонка — Зоя Васілеўна Асмалоўская (1928—2012) — беларуская акцёрка тэатра і кіно. Дачка — Алена Сідарава — акцёрка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Заслужаная артыстка Беларусі (2013).
Узнагароды Народны артыст Беларусі (1977). Кавалер двух ордэнаў «Знак Пашаны», Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна Францыска Скарыны (2002).
Памяць У Мінску на доме № 9 па вуліцы Раманаўская Слабада, дзе Юрый Сідараў жыў у 1970—2004 гадах, усталяваная памятная дошка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі