Фізіка-хімічны корпус  — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Агранамічная, 1.

Архітэктура

Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак, у плане складанай кампазіцыі. Галоўны фасад сіметрычны. Цэнтральная частка паглыблена і вышэй за бакавыя. Высокія паўцыркульныя вокны надаюць будынку парадны выгляд. У дэкоры выкарастыны плоскія лапаткі, сухарыкі над аконнымі праёмамі. Астатнія фасады пазбаўлены дэкору і несіметрычныя па сваёй кампазіцыі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія Катэгорыя:Агранамічная вуліца (Горкі)