Кансэнсус (ад — згода) — спосаб прыняцця рашэнняў на аснове агульнай згоды пры адсутнасці прынцыповых пярэчанняў у большасці зацікаўленых асоб, прыняцце рашэння ці тэксту дагавора на міжнародных канферэнцыях і ў міжнародных арганізацыях на аснове агульнай згоды ўдзельнікаў без правядзення фармальнага галасавання, калі супраць яго не выступае ніводзін з удзельнікаў гэтага форуму. Кансэнсус прымяняецца таксама як сродак забеспячэння адзінства пазіцый дзяржавы да правядзення галасавання па абмяркоўваемым пытанням, якое ў гэтым выпадку адтэрміноўваецца на час працэсу галасавання. Тэрмін выкарыстоўваецца ў агульным значэнні, а таксама як тэрмін палітычны ці юрыдычны. У шырокім сэнсе слова — агульная згода пры адсутнасці пярэчанняў па істотным пытанням.
Гл. таксама Прыняцце рашэння метадам кансэнсуса Вікіпедыя:Кансэнсус
Катэгорыя:Канстытуцыйнае права Катэгорыя:Грамадзянскае права Катэгорыя:Тэорыя прыняцця рашэнняў