Андрэй Сарокін (нар. , ) — расійскі футбаліст, паўабаронца стаўрапальскага «Дынама».

Клубная кар’ера Выхаванец маскоўскіх «Лакаматыва» і ЦСКА, з 2013 года пачаў выступаць за дубль ЦСКА. У 2015 годзе перайшоў у «Сахалін», за які выступаў у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У пачатку 2017 года перайшоў у «Растоў», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2017/18 вярнуўся ў «Сахалін» і дапамог клубу атрымаць перамогу ў зоне «Усход» ПФЛ.

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»Российский хавбек Сорокин пополнил ряды "Городеи". У сезоне 2018 згуляў за каманду ў пяці матчах. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на адзін год"Городея" продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным. У 2019—2020 гадах гуляў у аснове «Гарадзеі», звычайна выхадзіў у стартавым складзе.

У лютым 2021 года стаў іграком стаўрапальскага «Дынама», пакінуў клуб у студзені 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Расіі.

Дасягненні Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Усход»): 2017/18

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Стаўрапаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Сахалін Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква