Жуніёр Атэменг (, нар. , Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».
Клубная кар’ера Выступаў у Камеруне за клубы «Спорт Эцюд», «Рэнесанс», «Тонер», «Юніён». У 2015 годзе далучыўся да тайландскага клуба «Бурырам Юнайтэд», аднак так і не згуляў за яго, выступаючы на правах арэнды за «Сурын Сіці». У 2016 годзе вярнуўся ў Камерун у клуб «АПЭЖЭС Акадэмі», разам з якім выйграў Кубак Камеруна. У 2017 годзе гуляў у элітным дывізіёне Марока за клуб «Шабаб Атлас», а сезон 2017/18 правёў у другім мараканскім дывізіёне, дзе дапамог клубу «Мулудыя» атрымаць перамогу.
У жніўні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна"Неман" подписал камерунского нападающего. Спачатку не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве стаў прыцягвацца да дубля, а пазней і да асноўнай каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады"Неман" продлил соглашение с камерунцем Атеменгом. У сезоне 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часам выступаў за дубль, у асноўнай камандзе не адзначаўся галамі або перадачамі. У снежні 2019 года пакінуў гродзенскі клуб"Неман" расстался с двумя нападающими.
Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубамЖуниор Атеменг подписал контракт с "Энергетиком-БГУ". Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену. У верасні 2020 года пакінуў сталічную каманду"Энергетик-БГУ" расстался с Атеменгом.
У сакавіку 2022 года далучыўся да ганскага клуба «Бечэм Юнайтэд».
Дасягненні Уладальнік Кубка Камеруна: 2016 Пераможца Боталы 2: 2017/18
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі ФК Рэнесанс Нгуму Катэгорыя:Ігракі ФК Тонер Катэгорыя:Ігракі ФК Уніён Дуала Катэгорыя:Ігракі ФК Бурырам Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Сурын Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК АПЭЖЭС Акадэмі Катэгорыя:Ігракі ФК Шабаб Атлас Катэгорыя:Ігракі ФК Мулудыя Уджда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Бечэм Юнайтэд