Powerwolf — паўэр-метал гурт з Германіі, створаны ў 2004 годзе Дэвідам Вогтам і Бэнджамінам Басам (псеўданімы Чарлз і Мэцью Грэйвулф, адпаведна). У сваёй творчасці гурт выкарыстоўвае змрочную тэматыку і вобразы, многія тэксты базуюцца на вераваннях і легендах румынскай культуры пра вампіраў і пярэваратняў, выканаўцы выступаюць у гатычным грыме. Таксама ў сваіх тэкстах гурт паказвае адмоўны бок хрысціянскай рэлігіі, часта выкарыстоўваючы гумар і іронію, пры гэтым гурт таксама высмейвае сатанізм. Кампазіцыі часта маюць харавыя ўстаўкі і арганныя партыі.
Склад
Бягучы склад
Аціла Дорн (Attila Dorn) — вакал (2004 — наш час) Мэцью Грэйвулф (Matthew Greywolf) — гітара (2004 — наш час) Чарлз Грэйвулф (Charles Greywolf) — бас-гітара (2004 — наш час) Рул ван Гелдэн (Roel Van Helden) — ударныя (2011 — наш час) Фальк Марыя Шлэгель (Falk Maria Schlegel) — клавішныя, арган (2004 — наш час)
Колішнія ўдзельнікі Стэфан Фюнэбр (Stefan Funèbre) — ударныя (2004—2010) Том Дынэр (Tom Diener) — ударныя (2010—2011)
Дыскаграфія Студыйныя альбомы Return in Bloodred (2005) Lupus Dei (2007) Bible of the Beast (2009) Blood of the Saints (2011) Preachers of the Night (2013) Blessed & Possessed (2015) The Sacrament of Sin (2018) Call of the Wild (2021) Interludium (2023) Wake Up the Wicked (2024)
Спасылкі
Катэгорыя:Паўэр-метал-гурты Катэгорыя:Гурты сімфанічнага метала Катэгорыя:Музычныя калектывы Германіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Napalm Records Катэгорыя:Квінтэты