Хлебапякарная прамысловасць Беларусі — падгаліна харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 160 прадпрыемстваў, раўнамерна размеркаваных па тэрыторыі краіны; найбольш у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») і абласных цэнтрах. Прадпрыемствы аб’яднаны ў вытворчыя аб’яднанні Мінскхлебпрам, 6 абласных і Барысаўхлебпрам.
Гісторыя На Беларусі першы механізаваны завод пабудаваны ў 1927 годзе ў Мінску. У 1960-х гадах фактычна знікла хатняя выпечка хлеба, і паступова зачыняліся мясцовыя невялікія пякарні ў мястэчках і раённых цэнтрах, хоць яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя іх было некалькі соцень.
Асартымент гатункаў хлеба ў Беларусі быў паступова ўніфікаваны з агульнасаюзным. У сярэдзіне 1980-х ужо паўсюль будаваліся новыя заводы з аўтаматызаванымі лініямі. Некалькі такіх заводаў маглі забяспечыць усю патрэбу Беларусі ў танным масавым хлебе.
Зварот Мінскага хлебазавода № 2, заснаванага яшчэ да 1917 года, да «архаічных» рэцэптаў быў выкліканы пошукам рынкавай нішы ў эпоху мас-маркета. Тэхнолаг Святлана Загнетава атрымала стажыроўку на хлебазаводзе ў Коўне, дзе павага да традыцыйнай нацыянальнай рэцэптуры захоўвалася. Яна згадвае: - Потым мы ўспомнілі, што нашы бабулі дадавалі ў хлеб бульбу. Замесілі ўсё гэта з жытнім соладам, патакай, кменам і… выйшаў «Нарачанскі»Хлеб Нарочанский. Беларусь // registrr.livejournal.com.
Каштаваў «Нарачанскі» па тых часах нятанна — 54 капейкі, пры тым, што кошт бохана тады быў 18 капеек. Але попыт рос, паступова досвед сталі капіяваць іншыя хлебазаводы. З’явіліся такія папулярныя гатункі як «Траецкі», «Старая Вільня», «Альгерд» і інш., у асноўным цёмныя жытнія. Вярнуліся традыцыйныя беларускія дабаўкі да хлеба — кмен, каляндра, насенне льну. У апошнія гады ўсё папулярнейшым становіцца так званы «бездражджавы» хлеб — дакладней кажучы, хлеб на заквасцы«Рецептуры мне являются во сне…» // sb.by 21 января 2005 Ануфриева Ольга Ивановна, Адиняев Святослав Захарович, Мальчик Николай Михайлович, Пашук Зинаида Николаевна, Загнетова Светлана Ивановна. Способ производства подового заварного хлеба нарочанского и устройство для осуществления способа // База патентов Беларуси. Номер патента: 7852. Опубликовано: 28.02.2006.
Святлана Загнетава апісвае з’яўленне гатунку хлеба «Траецкі»: — Мяне неяк дырэктар папрасіў, — прыгатаваць кісла-салодкі хлеб, але без кмену — не ўсім прыйшлася па душы гэтая дабаўка. Я ўзяла чыстую жытнюю муку, салодкую заварку і спякла невялікі батончык крыху больш за паўкіло вагой. А потым неяк усыпала ў яго жменьку разынак — праверыць, што з гэтага атрымаецца. Так з’явiўся хлеб «Траецкi з разынкамi», а цяпер яшчэ курагу з арэхамi, чарнаслiў i насенне ў яго дабаўляемХлеб с изюминкой // sb.by 05 января 2007.
+Вытворчасць прадукцыі хлебапякарнай прамысловасці Беларусі від \ год 1990 1995 1998 1999 2000 2001 2002 2003 Хлеб і хлебабулачныя вырабы, тыс. т. 1583 1037 949 967 866 769 707 689,1 Кандытарскія вырабы, тыс. т. 173,4 72,6 142,2 150,2 149 139,8 136,3 132,8
Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытняга, пшанічнага, жытне-пшанічнага, палепшанага, фармавога, подавага), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі, кандытарская вырабы і іншы. Сучасны кірунак развіцця галіны — выпуск дыетычнай і лекава-прафілактычнай прадукцыі (бессалявы, бялковы, бездражжавы, вітамінізаваны, вотруб’евы і іншы хлеб).
З развіццём супермаркетаў пашырыліся хлебапякарні пры крамах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прамысловасць Беларусі