Сярге́й Цімафе́евіч Маісе́енка (, в. (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) — ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі БССР у 1966—1985 гадах.
Біяграфія Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава на лесагаспадарчы факультэт. Пасля чацвёртага курса быў накіраваны на вытворчую практыку ў Дзяругінскі лясгас Курскага упраўлення лясной гаспадаркі, дзе яго заспела Вялікая Айчынная вайна. Адмовіўшыся ад размеркавання, паступіў у Адэскае артылерыйскае вучылішча. Скончыўшы яго напярэдадні пачатку аперацыі «Баграціён», патрапіў у 3-ю армію, у шэрагах якой вызваляў Беларусь, Польшчу, дайшоў да БерлінаВ память о выдающемся человеке.
Пасля дэмабілізацыі быў накіраваны на працу ляснічым Краснабродскага (цяпер — Даманаўскага) лясніцтва Бабруйскага лясгаса, які ўзначаліў 11 сакавіка 1952 года. У маі 1960 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР. У 1966 годзе, калі ствараецца саюзна-рэспубліканскае Міністэрства лясной гаспадаркі Беларускай ССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ён быў прызначаны міністрам і працаваў на пасадзе да 1985 годаСергей Тимофеевич МОИСЕЕНКО // Они руководили отраслью.
Узнагароды ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Багдана Хмяльніцкага ордэн Айчыннай вайны II ступені сем медалёў Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1970), Заслужаны лесавод Польскай Народнай Рэспублікі (1977).
Спасылкі Сергей Тимофеевич МОИСЕЕНКО // Они руководили отраслью.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі БССР Катэгорыя:Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР