Сардзі́нская мова (саманазва: limba sarda) — раманская мова, родная мова карэннага насельніцтва вострава Сардзінія ў Італіі. Агульная колькасць носьбітаў — 1,2 млн чалавек.

Гісторыя Сардзінская мова сфарміравалася ў выніку раманізацыі насельніцтва Сардзініі пасля рымскага заваявання ў III ст. да н. э. У раннім сярэднявеччы Сардзінія фармальна ўваходзіла ў склад Візантыі, таму гутарковыя дыялекты развіваліся адносна самастойна іншых італьянскіх дыялектаў. У Італіі сардзінскія дыялекты часцяком вызначаліся як варварскія. У XIV ст. Дантэ Аліг’еры наогул не адносіў сардзінскую мову да італьянскай.

Раннімі пісьмовымі помнікамі сардзінскай мовы з'яўляюцца статут Сасары (каля 1316 г.) і Carta de Logu (1392 г.) — статут сардзінскай дзяржавы Арбарэя. На сардзінскай мове пісаў паэт, навучэнец Пізанскага ўніверсітэта Джэралама Араола (1542 — 1615 гг.). З XIV ст. на развіццё мясцовых гаворак моцна ўплывалі іспанская і каталанская мовы. У 1760 г. у якасці афіцыйнай была прынята італьянская мова.

На мяжы XIX ст. і XX ст. з'явіліся навуковыя працы, прысвечаныя сардзінскай мове. У другой палове XX ст. нарадзілася «новая літаратурная хваля» на сардзінскай мове (Nouvelle vague literaria sarda).

15 кастрычніка 1997 г. сардзінская мова была прызнана афіцыйнай у Сардзініі. Мае статус рэгіянальнай мовы ЕС.

Дыялекты Вылучаюцца 4 асноўныя дыялекты: Галурыйскі Лагударыйскі Кампіданскі Сасарыйскі

Кароткі размоўнік Сардзінская мова Беларуская мова Emmo Так Non Не Salute (Saludi) Прывітанне Bon jiorno (Bòna di) Добрай раніцы Bona tarde Добры дзень Bona sera Добры вечар Bona notte Добрай ночы Adiosu Да пабачэння Ite ti nas? Як тваё імя? Mi naro Mikalaj Мяне завуць Мікалай T'amo Я цябе кахаю Grazie meda Вялікі дзякуй Pro piaghere Калі ласка Cantu costat? Колькі гэта каштуе?

Спасылкі Sardinian (sardu) Useful phrases in Sardinian Sardinian language The Sardinian Language: Basic Phrases & Pronunciation

Катэгорыя:Мовы Італіі Катэгорыя:Раманскія мовы