Стара Сіль () — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Старасамбірскага раёна у перадгор’і Сярэдняга Бяскіду на Прыкарпацці.

Гісторыя Назва паселішча паходзіць ад буйных радовішчаў солі, размешчаных у наваколлі. Паселішча заснавана ў 1255 г. пры польскім панаванні і ў 1421 г. атрымала Магдэбургскае права, а разам з гэтым і статус горада з назвай Зальцборк (нем. Salzbrock). З тых часоў ён быў вольным каралеўскім горадам. Да сярэдзіны ХІХ ст. — гэта адзін з найважнейшых у Галіччыне цэнтраў солеварэня.

У часы сярэднявечча на землях Галіцкага княства былі каралеўскія шахты ў Драгобычы, Тураві Сольнай, Старой Солі, Ясеніцы, Модрычах, Стэбніку, Сяльцы, Трускаўцы, Калушы i Салотвіне, якія працавалі яшчэ з рымскіх часоў.

У 1794 г. імператар Франц II надаў Старой Солі права «вольнага каралеўскага горада», а таксама герб з выявай пяці драўляных бочак з соллю (сімвал мясцовага солеварэння) і радавога герба ранейшых уладальнікаў мястэчка шляхціцаў Данілавічаў — «Сас» (сярэбраная страла, пад якой залаты паўмесяц, увянчаны двума шасцікутнымі зоркамі) на блакітным фоне.

У XIX ст. Старая Соль лічылася гандлёвым мястэчкам (Marktgemeinde) Старасамборскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі.

Помнікі даўніны Драўляная царква Уваскрасення Гасподняга 1460 г. Каменны касцёл св. Міхаіла 1660 г. Праваслаўная драўляная царква Параскевы Пятніцы 1440 г. Храм Св. Іллі 1810 г. Віла Ганна 1911 г. Царкоўныя харугвы, якія адбываюцца з царквы Параскевы Пятніцы і датаваныя даследчыкамі сакральнага мастацтва XVI ст. з’яўляюцца найстаражытнымі з захаваных ва Украіне. Цяпер яны захоўваюцца ў Львове ў Нацыянальным музеі імя А. Шаптыцкага.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Старасамбірскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1255 годзе