Леанід Цімафеевіч Кру́шаў (,  — ) — вучоны ў галіне лесаводства і аховы раслін, доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут (сучасны Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу). У 1957—1962 гадах і з 1966 года ў Інстытуце лесу НАНБ.

Навуковая дзейнасць Л. Ц. Крушаву належаць навуковыя працы па біялагічных метадах барацьбы са шкоднікамі лесу, распрацоўцы біялагічных і бактэрыяльных прэпаратаў і спосабаў павелічэння іх уздзеяння на шкодных насякомых.

Сярод апублікаванага: Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. — Мн., 1972. (у сааўтарстве); Биологические методы защиты леса от вредителей. — М., 1973.; Лес и охрана природы. — М., 1982.

Літаратура

Спасылкі Крушев, Леонид Тимофеевич (доктор биологических наук ; 1931—1995) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Крушев Леонид Тимофеевич // Проект «Музей автографа»

Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта лесу Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі