Дом, дзе жыў Якуб Колас — будынак у Пінску, размешчаны па вул. Чуклая, 63 (раней вул. Водаправодная). Аднапавярховы драўляны дом, пабудаваны ў 1900 годзе.

Тут на кватэры чыгуначнага фельчара А. А. Балевіча ў 1912—1915 гг. жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас (К. М. Міцкевіч). Ён працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы. У пінскі перыяд творчасці Я. Колас напісаў апавяданні «Батрак», «Як Янка забагацеў» і інш., выдаў зборнік апавяданняў «Родныя з’явы» (1914 г.), працаваў над паэмай «Сымон-музыка».

У 1964 г. на будынку, дзе жыў Я. Колас, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:1900 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Пінска Катэгорыя:Якуб Колас Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі