«I Won’t Break» () — песня расійскай спявачкі Юліі Самойлавай, прадстаўленая на конкурсе «Еўрабачанне-2018» у Лісабоне.
Еўрабачанне
30 студзеня 2018 года «Першы канал» пацвердзіў, што Самойлава будзе прадстаўляць Расію на будучым конкурсе гэтага года. Песня была афіцыйна выпушчана 11 сакавіка 2018 года, і ў гэты ж дзень было аб’яўлена, што з ёй Самойлава і будзе выступаць на конкурсе. Песня ўпершыню была выканана Самойловай перад людзьмі на pre-party вечарынцы «Еўрабачанне-2018» ў Маскве, спеў быў раскрытыкаваны.
Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання Расія атрымала толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал. Выпадак з невыхадам у фінал стаў першым у гісторыі ўдзелу Расіі ў «Еўрабачанні».
Кліп Кліп песні выйшаў у той жа дзень, калі афіцыйна выйшла песня. Сам кліп быў раскрытыкаваны гледачамі. На афіцыйным канале «Еўрабачання» на YouTube кліп мае вялікую колькасць дызлайкаў.
Спіс кампазіцый
Гісторыя выдання Рэгіён Дата Фармат Лэйбл Розны 11 сакавіка 2018 Лічбавая загрузка Sony Music
Спасылкі Тэкст і пераклад песні на рускую мову
Катэгорыя:Песні на англійскай мове Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2018