Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.
Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.
АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.
4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.
Вучэнні Дата Назва (месца) Заўвагі 1 17—20 жніўня 2020 «Эшалон-2020» 2 12—16 кастрычніка 2020 «Непарушнае брацтва-2020» (Рэспубліка Беларусь) камандна-штабныя вучэнні 3 22 ліпеня 2021 «Граніца 2021» (Таджыкістан) 4 18—23 кастрычніка 2021 «Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» (таджыкска-афганская граніца) 5 8—12 лістапада 2021 «Непарушнае брацтва-2021» (Расійская Федэрацыя) вучэнні ў выглядзе міратворчай аперацыі 6 27 чэрвеня — 4 ліпеня 2022 «Нелегал-2022» (тэрыяторыя дзяржаў-членаў АДКБ) супрацьдзеянне незаконнай міграцыі72—5 жніўня 2022«Кобальт-2022»826 верасня — 8 кастрычніка 2022«Пошук-2022», «Эшалон-2022» і «Узаемадзеянне-2022» (Казахстан)
Гл. таксама Міратворчая аперацыя АДКБ у Казахстане
Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Падзеі 15 мая Катэгорыя:Май 1992 года