Ау́льс, або Ау́льсаўскія могілкі — адзіныя дзеючыя могілкі ў г. Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Размешчаны на ўсходняй ускраіне горада, каля былой вёскі Аульс (з 2008 года — у межах горада), ад якой і пайшла назва. Замаюць плошчу каля 50 гектараў. На могілках пахавана каля 30 тысяч чалавекВ Гродно расширяют крупное кладбище, вырубая дубраву — «зеленый щит» между живыми и мертвыми .

Узніклі ў пачатку 1990-х гадоў на месцы старога гадавальніка раслін. Мясцовыя ўлады меркавалі, што ў горадзе будзе збудаваны крэматорый, а на могілках з’явіцца калумбарый — і пашыраць могілкавую тэрыторыю не будуць. Аднак гэтага не адбылося і могілкі імкліва разрасталіся. У пачатку 2000-х гадоў адбылася першая спроба пашырыць могілкі за кошт суседняй дубровы, але мясцовыя жыхары здолелі яе абараніць.

30 лістапада 2011 года на могілках былі ўрачыста перапахаваныя астанкі 119 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Астанкі былі знойдзены ў час пошукавых работ у мікрараёне «Фолюш» (118 — астанкі загінуўшых у шталазе № 324, астанкі аднаго воіна знайдзены ў час раскопак недалёка ад дома № 127 па вул. Суворава).

У маі 2018 года пачалася вырубка 23 га дубровы.

Калумбарый У сакавіку 2023 года стала вядома, што на могілках пабудуюць першы ў Гродне калумбарый. Яго пабудавалі ў ліпені 2023 года праз дарогу ад старых могілак, насупраць канцавога прыпынку аўтобуса № 13. Калумбарый складаецца са 136 бетонных пліт, у кожнай па восем ячэек. Агулам там можна размясціць 1088 урнаў з прахам памерлых.

Вядомыя асобы Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўданім Антон Лабовіч; 1953—2007) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч. Зміцер Іваноўскі (1957—2013) — беларускі мастак, грамадскі актывістКаляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на снежань 2018 году . Уладзімір Адамавіч Кісель (1922—1999) — педагог, удзельнік антысавецкага падпольнага руху. Іван Якаўлевіч Лепешаў (1924—2014) — беларускі мовазнавец.

У брацкай магіле на гарадскіх могілках «Аульс» (станам на 2017 год) пахавана каля 5 тысяч салдат, з іх вядомых — 3 тысячы (па знойдзеных і прачытаных медальёнах, а таксама вядомыя па даных спісу імёнаў загінуўшых у шталазе № 324 і адноўленых Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі).

Крыніцы

Катэгорыя:Могілкі Гродна