Бернара Рахімаўна Карыева (; нар. г.) — узбекская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982).

Біяграфія У 1952 годзе скончыла Узбекскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Ташкенцкая дзяржаўная вышэйшая школа нацыянальнага танца і харэаграфіі), у 1955 годзе — Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, у 1980 годзе — Ташкенцкі дзяржаўны інстытут культуры (цяпер Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана).

З 1955 года — балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя А. Наваі (цяпер Дзяржаўны Акадэмічны Вялікі Тэатр імя Алішэра Наваі) у Ташкенце. Была прыма-балерынай, выконвала галоўныя партыі. З 1994 па 2002 год — мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Куба, Бразілія, Францыя, Англія, Італія, Сірыя, Ямайка, Індыя, Аргенціна і інш.).

З 2002 года — саветнік міністра культуры Узбекістана па пытаннях тэатра. Займалася выкладчыцкай дзейнасцю (з 1985 года — прафесар харэаграфіі). З 2004 года — кіраўнік першай прыватнай школы танца «Стыль і танец ад Бернары Карыевай» у Ташкенце.

З 1979 па 1983 год — стваральнік і кіраўнік суполкі «Малады балет Узбекістана».

З 1985 па 1998 год — старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Узбекістана. З 1991 года — старшыня каардынацыйнай рады па пытаннях тэатраў Паўднёва-Усходняй Азіі. Па яе ініцыятыве ў 1993 годзе ў Ташкенце быў паспяхова праведзены першы міжнародны фестываль «Тэатр: Усход-Захад».

Літаратура

Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Дустлік» Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР