Рамуальд Адам Райс (; 30 лістапада 1913, Яблонка, Бжазоўская акруга, Галіцыя і Ладамерыя, Аўстра-Венгрыя — 30 снежня 1949 г., Беласток, ПНР), таксама вядомы пад мянушкай «Буры» — польскі афіцэр, камандзір падраздзяленняў Арміі Краёвай у 1945—1946 гадах. Пакараны смерцю за злачынствы супраць мірнага насельніцтва.
У студзені — лютым 1946 года банда Райса здзейсніла масавае забойства 79 беларусаў на Падляшшы, прызнанае пасля актам генацыду.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Яблонка (цяпер Бжазоўскі павет, Падкарпацкае ваяводства, Польшча).
Скончыў агульную школу і гімназію ў Санаку, у 1929 паступіў у унтэр-афіцэрскую школу для малалетніх. У 1934 годзе ў званні капрала камандзіраваны ў 85-ы полк пяхоты 19-й дывізіі пяхоты ў Новую Вілейку (цяпер раён Вільні), а ў 1936 пераведзены ў 13-ы пяхотны полк. У 1938 пераведзены ў конны ўзвод 85-га пяхотнага палка.
Падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года 85-ы полк дзейнічаў у раёне Ловіч у складзе Арміі «Прусы». 5-6 верасня пад Тамашавам Мазавецкім полк быў разбіты немцамі, а конныя часткі Райса былі канчаткова разбіты 15 верасня 1939 года пад Люблінам. Група Райса, якая адступала, была была затрыманая і раззброеная часткамі РСЧА пад Ковелем і адпраўлена ў турму у Бярозу-Картузскую. Неўзабаве Рамуальд Райс быў вызвалены і выехаў у Вільню.
У 1940 годзе быў затрыманы і правёў два месяцы ў працоўным лагеры. Пасля вызвалення дзейнічаў у складзе Саюза ўзброенай барацьбы, а пасля ў Арміі Краёвай. З 1943 г. быў намеснікам камандзіра 1-й штурмавой роты 3-й Віленскай брыгады АК. Паспяхова ваяваў з часткамі вермахта і літоўскімі калабарантамі.
У ліпені 1944 года прымаў удзел у вызваленні Вільні. Пасля арышту камандзіра Грацыяна Фруга органамі НКУС, прыняў камандаванне і вывеў падраздзяленне з савецкага акружэння ў Рудніцкую пушчу (цяпер тэрыторыя Пастаўскага раёна Рэспублікі Беларусь), а пасля распусціў. У кастрычніку 1944 года пераехаў у Беласток і па падробленых дакументах на імя Ежы Гураль далучыўся да Народнага войска польскага. Са студзеня 1945 года камандаваў узводам у батальёне Аховы дзяржаўных лясоў у Гайнаўцы. У маі 1945 завербаваны маёрам Зігмундам Шэндзеляжам у 5-ю Віленскую брыгаду АК, куды Райс дэзерціраваў з НВП разам з яшчэ 29 салдатамі.
7 верасня 1945 года маёр Шэндзеляж выдаў загад аб самароспуску 5-й Віленскай брыгады, але Райс адмовіўся выканаць загад і разам са сваім падраздзяленнем перайшоў у Нацыянальны ваенны супраціў, дзе быў павышаны да звання капітана. Яго падраздзяленне атрымала папаўненне (дасягнула 228 салдат) і з гэтага часу называлася 3-я Віленская брыгада НВС. Атрад Райса вёў тэрарыстычную барацьбу, знішчаючы аператыўныя групы НКУС, часткі Войска польскага і міліцыянераў.
Забойствы беларусаў у 1946 годзе
28 студзеня 1946 года салдаты капітана Райса ўвайшлі ў вёску Лазіцы, дзе на працягу наступных дзён затрымлівалі сялян праваслаўнага веравызнання і рабавалі іх. Пасля частку затрыманых, якія мелі хрысціцца і чытаць малітвы на польскай мове, адпусцілі. Банда Райса адправілася ў Гайнаўку.
29 студзеня жаўнеры «Бурага» здзейснілі напад на Гайнаўку, забіўшы двух савецкіх салдат і параніўшы яшчэ двух. Таксама 13 савецкіх салдат было раззброена. Пасля атрад адправіўся да Бельска.
30 студзеня ў лесе каля вёскі Старыя Пухалы 31 беларускі селянін быў забіты (гаворка ідзе аб сялянах, захопленых у Лазіцах), забойствы былі здзейсненыя абухамі сякер з асаблівай жорсткасцю. 31 студзеня салдаты Райса напалі на вёскі Заляшаны і Волька-Выганоўская, дзе забілі 16 мясцовых жыхароў, уключаючы жанчын і дзяцей.
2 лютага 1946 года былі спалены вёскі Зані (24 забітых жыхара) і Шпакі (9 забітых жыхароў).
30 красавіка 1946 3-я Віленская брыгада НВС была разбіта войскамі Корпуса ўнутранай бяспекі Польшчы. У лістападзе 1946 года капітан Райс выехаў спачатку ў Эльблёнг, а ў красавіку 1947 у Карпач, дзе ўладкаваўся на працу ў кіраўніцтва раёна. Летам 1947 года набыў пральню, якой кіраваў разам з жонкай.
17 лістапада 1948 быў арыштаваны па абвінавачванню ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. У ходзе следства выдаў месцазнаходжанне свайго намесніка падпаручніка К. Хмялеўскага, на якога спрабаваў перакласці адказнасць. На судовым працэсе ў Беластоку 1 кастрычніка 1949 года быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд прыведзены ў выкананне 30 снежня 1949 года.
Ацэнкі У 1995 годзе суд Варшаўскай ваеннай акругі адмяніў смяротны прысуд Рамуальда Райса з фармулёўкай, што забойствы праваслаўных сялян здзяйсняліся ва «ўмовах вышэйшай неабходнасці для аднаўлення незалежнасці польскай дзяржавы».
У 2005 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці правёў следства ў выніку якога былі зроблены высновы, што дзеянні Райса «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў79 белорусов, сжег пять деревень. Кто такой Бурый и почему его оправдали в Польше. У сакавіку 2019 Інстытут нацыянальнай памяці паведаміў, што ранейшыя высновы аб удзеле Рамуальда Райса ў генацыдзе беларускага насельніцтва былі хібнымі.
12 сакавіка 2019 года ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Польшчы для тлумачэнняў, ці з’яўляецца перагляд ацэнкі дзеянняў Бурага афіцыйным пунктам гледжання польскіх уладаў і наколькі гэта суадносіцца з крокамі па выбудоўванні дыялога, у тым ліку гістарычнага, паміж краінаміУ МЗС Беларусі выклікалі пасла Польшчы для тлумачэнняў. У той жа дзень БЕЛТА паведаміла, што ў Нацыянальным сходзе Беларусі з абурэннем успрынялі апраўданне Інстытутам нацыянальнай памяці польскага ваеннага злачынцаВ парламенте Беларуси возмущены оправданием польского военного преступника Ромуальда Райса Политика 12.03.2019.
Персона Рамуальда Райса з’яўляецца аб’ектам гераізацыі для праварадыкальных палітычных сіл Польшчы, што выклікае асуджэнне з боку палітыкаў Рэспублікі Беларусь. 10 сакавіка 2021 года пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса. Разгарэўся дыпламатычны скандал між Беларуссю і Польшчай. Консул Польшчы ў Брэсце Ежы Цімафеюк быў вымушаны пакінуць краіну. У той жа час беларусы і палякі ўдзельнічалі ў сумесных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці ахвяр Рамуальда Райса ў Гайнаўцыnn.by.
Катэгорыя:Рэабілітаваныя Катэгорыя:Армія Краёва