Вілямоўская мова (Wymysiöeryś) — заходнегерманская мова, якая выкарыстоўваецца нямецкай этнаграфічнай групай ў Польшчы ў горадзе Вілямавіцы, на граніцы Сілезіі і Малой Польшчы. Лічыцца, што вілямоўская паходзіць ад сярэдненямецкая мова XII стагоддзі, з моцным уплывам ніжненямецкай, нідэрландскай, фрызскай, польскай і старажытнаанглійскай моваў. У цяперашні час мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Вядома аб 70 носьбітах мовы, большасць з якіх ужо пажылыя людзі. З пачатку XXI-га ст. прыкладаюцца намаганні па ажыўленні мовы.
Гісторыя Першыя пасяленцы ў Вілямавіцах былі выхадцамі з Нідэрландаў, Германіі і Шатландыі, якія прыехалі ў Польшчу ў XIII стагоддзі. Жыхары Вілямавіц заўсёды падкрэслівалі сваё фламандскае паходжанне і адмаўлялі нямецкае. Да 1939 года вілямоўская мова выкарыстоўваўся ў Вілямавіцах паўсюдна. Пасля Другой сусветнай вайны мясцовыя камуністы забаранілі выкарыстання мовыKrótka historia języka wilamowskiego | Portal Regionalny Gminy WilamowiceNasz człowiek z Wilamowic | Uczniowski Kongres Kultury w IV LO im. KEN. У цяперашні час вілямоўская мова амаль цалкам выцесненая польскай мовай. Станам на 2016 год штодзённа на вілямоўскай мове ў сям’і размаўляла 25 чалавек, а пасіўна мовай валодала каля 350 чалавек.
Вілямоўская мова была і паэтычнай мовай: у XIX стагоддзі на ёй пісаў .
Прыклады
Прыклад калыханкі Калыханка на вілямоўскай мове і ў беларускім перакладзе: Śłöf duy buwła fest! Skumma fremdy gest, Skumma muma ana fettyn, Z' brennia nysła ana epułn, Śłöf duy Jasiu fest.
Спі, мой хлопчык, моцна! Чужыя людзі прыходзяць, Цётачкі і дзядзечкі прыходзяць, Прыносяць арэхі і яблыкі, Спі, Ясю, моцна.
Прыклад малітвы Тэкст малітвы «Ойча Наш»: Ynzer Foter, dü byst ym hymuł, Daj noma zuł zajn gywajt; Daj Kyngrajch zuł dö kuma; Daj wyła zuł zajn ym hymuł an uf der aot; dos ynzer gywynłichys brut gao yns haojt; an fercaj yns ynzer siułda, wi wir aoj fercajn y ynzyn siułdigia; ny łat yns cyn zynda; zunder kaonst yns reta fum nistgüta. Do Dajs ej z Kyngrajch an dy maocht, ans łaowa uf inda. Amen
Вілямоўская мова ў публічнай прасторы
Літаратура Tomasz Wicherkiewicz, The Making of a Language: The Case of the Idiom of Wilamowice, Mouton de Gruyter, 2003, ISBN 3-11-017099-X
Катэгорыя:Мовы Польшчы Катэгорыя:Сярэдненямецкія дыялекты Катэгорыя:Выміраючыя мовы