Белая Бярозка () — пасёлак гарадскога тыпу ў Трубчэўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белабярозкаўскага гарадскога паселішча. Насельніцтва — 5656 чал. (2018). Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1940 года.

Геаграфія Размешчаны на поўдні Бранскай вобласці, на левым беразе ракі Дзясны (басейн Дняпра), за 6 км ад чыгуначнай станцыі Віцемля (на лініі Орша — Хутар-Міхайлоўскі).

У пасёлку размешчана таксама тупіковая станцыя чыгуначнай веткі ад станцыі Суземка. Паблізу пасёлка размешчана найбольш нізкая кропка рэльефу Бранскай вобласці (125 м над узроўнем мора).

Па ўскраінах пасёлка праходзіць дзяржаўная мяжа Расіі і Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Бранскай вобласці