Яўге́н Дзмі́трыевіч Нікала́еў (, — , ) — беларускі тэатральны мастак, народны мастак БССР (1967), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачага. У 1933 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў М. Эндэ, У. Хрусталёва, І. Ахрэмчыка. Пачаў працаваць загадчыкам бутафорскім цэхам у БДТ-2 (сучасным Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа). З 1944 года амаль 35 гадоў быў галоўным мастаком Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа, аформіў звыш 200 спектакляў. У кастрычніку 1967 года Я. Нікалаеву было прысвоена званне народнага мастака БССР. У 1968 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

Літаратура С. 334—335

Николаев Евгений Дмитриевич // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 184.

Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР