Павел Пятровіч Раднёнак (нар. , ) — савецкі і беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Гульнявая кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у 1981 годзе ў мінскім «Дынама». Спачатку выступаў за дубль, а з 1984 года пачаў выступаць і ў асноўным складзе, правёў за яго 140 матчаў у чэмпіянатах СССР і Беларусі. гуляў у еўракубках. У сезоне 1992/1993 выступаў ва Украіне за ровенскі «Верас», а пасля перабраўся ў цюменскі «Дынама-Газавік».

У 1983 годзе ў складзе юніёрскай зборнай СССР прымаў удзел у чэмпіянаце свету. У 1994—1996 гадах правёў 12 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера Трэнерскую кар’еру пачаў у мінскім «Дынама» асістэнтаў галоўнага трэнера, а ў сезоне 2000 узначальваў мінчан. Пазней быў галоўным трэнерам клуба СКАФ у Другой лізе, са жніўня 2001 года па май 2002 года быў на чале мазырскай «Славіі».

Пазней стаў працаваць з юнацкімі зборнымі Беларусі, узначальваў каманды 1989 і 1992 гадоў нараджэння. У 2007 годзе разам з юніёрскай зборнай атрымаў перамогу ў мемарыяле Гранаткіна. У жніўні 2009 года перабраўся ў Казахстан, дзе ўзначаліў моладзевую і юніёрскую зборныя.

Вярнуўшыся ў Беларусь, у студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Рудзенска», дзе стаў дапамагаць Віктару Сокалу. У жніўні таго ж года ўзначаліў дубль гродзенскага «Нёмана», заставаўся на пасадзе да канца 2013 года. Пазней працаваў у БАТЭ трэнерам юнацкай каманды.

У лютым 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Анатоля Юрэвіча ў «Энергетыку-БДУ». У тым жа годзе зноў з’ехаў у Казахстан, дзе стаў працаваць тэхнічным дырэктарам Казахстанскай Федэрацыі футбола. У 2018 годзе вярнуўся ў «Энергетык-БДУ», дзе з пачатку 2019 года ўзначаліў сфарміраваны дубліруючы склад.

У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні». Пад яго кіраўніцтвам каманда скончыла сезон 2019 на 14-м месцы ў Першай лізе, пасля чаго ён у лістападзе 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера.

З 2021 года зноў стаў працаваць з дубліруючым складам «Энергетыка-БДУ», а ў лютым 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам асноўнай каманды. Як заявіў сам трэнер у інтэрв’ю, асноўнымі яго функцыямі былі прадстаўнічыя, трэніровачнымі працэсамі кіравалі звычайна іншыя трэнеры ў структуры клуба. У маі 2023 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Мяркулаву, пры гэтым сам застаўся ў трэнерскім штабе каманды.

У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Астраўца», аднак хутка пакінуў клуб.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 1992 Уладальнік Кубка Беларусі: 1992

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Роўна Катэгорыя:Ігракі ФК Цюмень Катэгорыя:Ігракі ФК Атака Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры юніёрскай зборнай Казахстана па футболе Катэгорыя:Трэнеры маладзёжнай зборнай Казахстана па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Смаргонь Катэгорыя:Трэнеры ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Трэнеры ФК Астравец