Сяргей Міскіў (нар. , Прага) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец Пухавіцкай (Мар’інагорскай) ДЮСШ, у 2009 годзе ў складзе «Рудзенска» перамог у Другой лізе, пазней гуляў за гэты клуб у Першай лізе. З 2011 года пачаў выступаць у мінскай аматарскай лізе АЛФ. У 2013 годзе далучыўся да каманды Другой лігі АЛФ-2017, якая на наступны год змяніла назву на «Прамень».
У 2015 годзе вярнуўся ў Мар’іну Горку, папоўніўшы склад «Вікторыі» і стаўшы яе капітанам. Выступаў у камандзе да лета 2019 года.
У чэрвені 2021 года далучыўся да чэрвеньскага «Коласа», а ў пачатку 2022 года вярнуўся ў «Вікторыю». У ліпені 2022 года пакінуў каманду.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень Катэгорыя:Выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ