Устылуг () — горад раённага значэння ва Уладзімір-Валынскім раёне Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Заходні Буг у вусце ракі Луг (адсюль і назва горада).

Гісторыя Упершыню горад згадваецца ў 1150 годзе і звязаны з імем вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча. У 1240 годзе орды татара-манголаў цалкам разбурылі горад.

У перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай панавання на Валыні горад быў валоданнем многіх феадалаў, міжусобіцы паміж якімі вельмі перашкаджалі развіццю горада.

З 1793 года — мястэчка ва Уладзімір-Валынскім павеце Валынскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921—1939 гадах — у Валынскім ваяводстве Польшчы.

З 14 лістапада 1939 года ў складзе СССР, з 1991 года — у незалежнай Украіне.

У горадзе знаходзіцца мытны пост і пункт пропуску на мяжы з Польшчай.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Уладзімір-Валынскага раёна Катэгорыя:Гарады Валынскай вобласці