Канстанцін Скі́рмунт (; , вёска Моладава, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , , Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.

Паходжанне і сям'я Належаў да дваранскага каталіцкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Быў братам Генрыка Скірмунта і стрыечным братам Рамана Скірмунта.

Адукацыя Скончыў гімназію ў Лібаве (Курляндская губерня). У 1883—1887 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на юрыдычным факультэце і атрымаў ступень кандыдата права, а пасля служыў у 1887—1889 у IV дэпартаменце (па міністэрству юстыцыі) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі.

Гаспадарчая дзейнасць Пасля службы ў дэпартаменце Дзяржаўнага Савета вярнуўся ў свой маёнтак Моладава ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, прысвяціўшы сябе заняткам сельскай гаспадаркай. Уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, бо ў Гродзенскай губерні не было аналагічнага таварыства. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі і быў яго віцэ-старшынёй у 1902—1905, а таксама прыняў удзел у заснаванні Мінскага таварыства ўзаемнага страхавання. У 1904 атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера, а ў 1905 прылічаны да міністэрства земляробства і прызначаны на пасаду кобрынскага ганаровага міравога суддзі.

Палітычная дзейнасць Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). Да 1911 быў прыхільнікам ідэй краёвасці, а пасля ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. У 1909—1917 па выбару дваран быў членам Дзяржаўнага Савета (ад Гродзенскай губерні), дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі. У Дзяржаўным Савеце ўваходзіў у склад фінансавай камісіі (пастаяннай) і часовых: указа 9 лістапада (аб выхаду з сялянскай абшчыны); па законапраекту аб землеўладкаванні; і па законапраекту аб папячыцельствах аб народнай цвярозасці.

Адзін з заснавальнікаў ў Парыжы (жнівень 1917): быў яго членам у 1917—1918 і прадстаўніком у Рыме. У 1919—1921 пасол Польшчы ў Італіі, у 1921—1922 міністр замежных спраў Польшчы, у 1922—1934 пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі.

Аўтар мемуараў.

Спасылкі

Канстанцін Катэгорыя:Краёўцы Катэгорыя:Міністры замежных спраў Польшчы Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Члены Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Члены Краёвай партыі Літвы і Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі