Артур Антоні Міхальскі (; нар. , Варшава) — польскі дыпламат, пасол Польшчы ў Малдове (2012—2017) і ў Беларусі (2018—2023).
Біяграфія Выпускнік Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
У 1991—1996 гадах працаваў у Пасольстве Польшчы ў Расійскай Федэрацыі. У 1996—1997 гг. кіраваў аддзелам даследаванняў Расіі Цэнтра усходніх даследаванняў. У 1997—2000 гадах працаваў у Дэпартаменце Усходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. У 2000—2004 гадах быў саветнікам Пасольства Польшчы ў ЗША. З 2004 па 2006 гадах працаваў у Дэпартаменце Амерыкі МЗС Польшчы. У 2006—2010 гадах працаваў у Пасольстве Польшчы ў Канадзе, дзе, між іншым, выконваў абавязкі кіраўніка. Пасля вяртання быў намеснікам дырэктара, а пазней — дырэктарам Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы. З 2012 па 2017 гады быў паслом Польшчы ў Рэспубліцы Малдова. Са жніўня 2017 года — дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы. 15 мая 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Польшча прызначыў Артура Міхальскага Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.Zapis przebiegu posiedzenia Komisji Spraw Zagranicznych /nr 33/ (12.07.2012)Zapis przebiegu posiedzenia Komisji Spraw Zagranicznych /nr 108/ (09.05.2018)
Валодае англійскай і рускай мовамі. Жанаты, мае траіх дзяцей.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» (2024).
Творы Artur Michalski, Raj na Ziemi kontra obóz koncentracyjny, Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2018. Artur Michalski, Na gruzach totalitaryzmu: rozmowy o odradzaniu się chrześcijaństwa w Rosji, Warszawa: Ośrodek Dokumentacji i Studiów Społecznych, 1991.
Заўвагі
Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Беларусі Катэгорыя:Журналісты Польшчы