Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Двор.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятроўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Ракаўскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Агароднікі, Аколіца Залессе, Багданава, Будраўшчына, Бухвалаўшчына, Венгліншчына, Воўкаўшчына, Гаішча, Гервелі, Гермашышкі, Гіневічы, Гіравічы, Домінава, Заблоцкаўшчына, Загай, Залессе, Зарэчча, Касцюкі, Крупшчына, Крыніца, Лабы, Мацавічы, Новы Двор, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына, Шапавалы і Эпімахі), а ў склад Гарадоцкага сельсавета са складу сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Александрова, Бальцары, Біцейкі, Вілуцавічы, Гасцілы, Гердуцішкі, Касталомшчына, Кашына, Копцеўшчына, Кукелі, Пажарышча, Пятроўшчына, Такарэўшчына і Янаўшчына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залессе, сельсавет перайменаваны ў ЗалескіРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 лістапада 1989 года ў склад ў склад Ракаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Венгліншчына, Гаішча, Гермашышкі, Гіравічы, Заблоцкаўшчына, Крыніца, Мацавічы, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына і Шапавалы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009)., цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Ракаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 906 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,8 % — беларусы, 4,1 % — рускія.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе