Расія ўдзельнічала ў 2018 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 21-ы раз — краіну прадстаўляла Юлія Самойлава з песняй «I Won't Break», выступіўшы ў другім паўфінале. Упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе, Расія не трапіла ў фінал.
Юлія мала ўдзельнічаць у 2017 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» з песняй «Flame Is Burning». Але 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну ўдзельніку Расіі — спявачцы Юліі Самойлавай за парушэнне ўкраінскага заканадаўства. ЕВС запрапанаваў арганізаваць выступленне Юліі Самойлавай з дапамогай прамой тэлетрансляцыі з Масквы альбо змяніць удзельніка конкурсу. Пасля адмовы Расіі, 13 красавіка 2017 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што Расія не зможа прыняць удзел у конкурсе. Гэта другі выпадак нядопуску ўдзельніка да Еўрабачання (у 2009 годзе грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» не была дапушчана да ўдзелу ў конкурсе за палітычны падтэкст сваёй песні), але першы за парушэнні, не звязаныя з песняй.
Перадгісторыя
Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.
У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.
На Еўрабачанні Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года ў Ліссабоне, дзе 37 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы. Расія ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу трапіла ў другі паўфінал, а таксама ўпершыню Расія не трапіла ў фінал.
Паўфінал Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання, Расія заняла толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал.
Галасаванне Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.
Паасобныя вынікі галасавання У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы:
Уладзімір Матэцкі — савецкі і расійскі кампазітар, прадзюсар, радыёвядучы; Яна Рудкоўская — тэлевядучая, музычны прадзюсар Дзімы Білана, пераможцы конкурсу Еўрабачанне-2008; Аляксандра Вараб’ёва — спявачка, пераможца трэцяга сезона шоу "Голас"; Сяргей Мандрык — харэограф, кіраўнік балета Street Jazz; Аляксей Мануйлаў — радыёвядучы Europa Plus, дыджэй.
Вынікі галасавання расійскага журы (другі паўфінал) № Краіна Журы Тэлегаласаванне <small>Рудкоўская <small>Вараб’ёва <small>Матэцкі <small>Мандрык <small>Мануйлаў Сярэдняе месца Балы Месца Балы 01 2 2 3 2 3 2 10 3 8 02 8 11 13 6 6 7 4 17 03 3 8 2 5 2 4 7 5 6 04 7 13 8 15 9 10 1 16 05 15 12 16 10 14 15 4 7 06 07 1 3 1 1 1 1 12 1 12 08 9 9 10 9 13 13 13 09 14 4 12 7 12 8 3 10 1 10 17 15 17 17 17 17 8 3 11 10 14 14 8 5 9 2 15 12 11 10 11 11 7 11 14 13 12 6 5 14 8 6 5 7 4 14 13 7 9 12 10 12 12 15 4 1 4 3 4 3 8 6 5 16 16 17 15 16 16 16 11 17 6 16 7 13 15 14 9 2 18 5 5 6 4 11 5 6 2 10
Вынікі галасавання расійскага журы (фінал) № Краіна Журы Тэлегаласаванне <small>Рудкоўская <small>Вараб’ёва <small>Матэцкі <small>Мандрык <small>Мануйлаў Сярэдняе месца Балы Месца Балы 01 13 13 15 14 16 15 3 8 02 21 26 24 18 21 24 25 03 14 21 23 25 18 20 22 04 9 8 8 9 6 8 3 18 05 19 12 10 13 12 12 20 06 4 6 4 8 4 5 6 8 3 07 11 15 11 11 23 13 6 5 08 26 24 26 26 20 26 26 09 25 22 18 19 17 21 24 10 8 14 16 12 14 11 12 11 6 7 7 6 7 7 4 13 12 24 23 14 15 24 19 23 13 7 9 12 7 10 9 2 15 14 15 17 25 20 15 18 9 2 15 12 11 20 16 11 14 4 7 16 5 5 5 5 9 6 5 21 17 22 20 21 21 22 23 19 18 23 16 17 17 13 17 14 19 1 1 2 1 1 1 12 1 12 20 2 2 1 2 3 2 10 10 1 21 16 18 9 22 19 16 11 22 3 3 6 3 5 3 8 2 10 23 20 19 19 23 25 22 17 24 18 25 22 24 26 25 16 25 10 4 3 4 2 4 7 7 4 26 17 10 13 10 8 10 1 5 6
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурсу песні Еўрабачанне Старонка Расіі на афіцыйным сайце конкурсу песні Еўрабачанне Еўрабачанне на сайце «Першага канала» Еўрабачанне на сайце тэлеканала «Расія»
Катэгорыя:Расія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2018