Украінскі каталіцкі ўніверсітэт () — украінская недзяржаўная рэлігійная і свецкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, размешчаная ў горадзе Львове. Заснавана Украінскай грэка-каталіцкай царквой, выдае выпускнікам дыпломы дзяржаўнага ўзора.
Структура Факультэты, школы і цэнтры Філасофска-тэалагічны факультэт Гуманітарны факультэт Факультэт навук пра здароўе Факультэт грамадскіх навук Факультэт прыкладных навук Львоўская бізнес школа Цэнтр сучасных замежных моў
Фундацыі і філіялы Кіеўскі цэнтр Украінскі каталіцкі адукацыйны фонд у ЗША Інстытут св. Клімента Папы ў Рыме Украінскі інстытут у Лондане Украінская каталіцкая фундацыя ў Вялікабрытаніі Украінскі каталіцкі адукацыйны фонд у Канадзе Філіял універсітэта ў Аргенціне
Кампус вул. Свянціцкага 17 - рэктарат і большасць адміністрацыйных аддзелаў. У корпусе навучаюцца студэнты праграм па сацыялогіі, сацыяльнай педагогікі, псіхалогіі, функцыянуе Інстытут гісторыі царквы і інш. вул. Хутарыўка 35а - філасофска-багаслоўскі факультэт, Інстытут экуменічных студыяў, музей універсітэта, вучацца студэнты праграм па журналістыцы і медыякамунікацыям і інш. вул. Казельніцкай 2а - акадэмічны корпус, калегіум імя Патрыярха Іосіфа Сляпога, універсітэцкі храм, цэнтр імя Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і інш.
Навучанне
Бакалаўрскія праграмы Багаслоўе Artes liberales Сацыялогія Псіхалогія Сацыяльная педагогіка Этыка-Палітыка-Эканоміка Камп'ютарныя навукі ІТ і бізнес-аналітыка
Магістарскія праграмы Багаслоўе Інавацыі і прадпрымальніцтва Гісторыя і археалогія Экуменічныя навукі Журналістыка Клінічная псіхалогія (кагнітыўна-паводніцкая тэрапія) Клінічная псіхалогія (псіхадынамічная тэрапія) Медыякамунікацыі Навука пра дадзеныя Правы чалавека Публічнае ўпраўленне і адміністраванне Тэхналогіі і інавацыі ў сацыяльнай рабоце Упраўленне непрыбытковымі арганізацыямі Упраўлення тэхналогіямі Упраўленне персаналам і арганізацыйнае развіццё Фізічная тэрапія і эргатэрапія Хрысціянская педагогіка і арганізацыя вольнага часу Бізнес-адміністраванне Упраўленне маркетынгавай дзейнасцю
Праграмы аспірантуры Багаслоўе Гісторыя і археалогія
Гісторыя
У XX ст. арганізацыя багаслоўскай адукацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы зазнала адчувальных зменаў. Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі ўжо ў 1905 г. на сесіі аўстрыйскага парламента патрабаваў заснаваць украінскі універсітэт. Ліхалецце Першай сусветнай вайны і неспрыяльныя палітычныя абставіны таго часу не дазволілі хутка рэалізаваць гэты намер. 6 кастрычніка 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай Акадэміі ў Львове. Першым рэктарам быш прызначаны айцец доктар Іосіф Сляпы. Аб'яднаўшы вакол сябе вядучыя колы заходнеўкраінскай інтэлігенцыі, акадэмія адразу ж стала цэнтрам багаслоўскіх і філасофскіх навук. На тэрыторыі міжваеннай Польшчы гэта быў адзіная вышэйшая ўкраінская навучальная ўстанова. За 10 гадоў існавання акадэмія значна разраслася: адкрыліся новыя факультэты, кафедры, прафесарскі склад павялічыўся да 40 чалавек, развілася выдавецкая справа, сфармавалася бібліятэка.
Пасля прыходу ў Галічыну савецкіх войскаў у верасні 1939 г. акадэмія была зачынена, а студэнты рэпрэсаваныя. У выніку нямецкай бамбардзіроўкі 15 верасня 1939 г. разбураная акадэмічная Царква св. Духа і бібліятэка. Падчас нямецкай акупацыі ў акадэміі, хоць і з невялікім прафесарскім складам, аднавілася навучанне, а ў 1942 г. Святы прастол нават дазволіў акадэміі стварыць аспірантуру. З 500 студэнтаў, якія вучыліся ў 1941-1944 гг., толькі 60 атрымалі дыпломы. Пасля паўторнай савецкай акупацыі вясной 1945 г. багаслоўская акадэмія была канчаткова зачынена. Значная колькасць выпускнікоў і прафесараў акадэміі (у тым ліку шматгадовы рэктар, а пасля смерці мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага і кіраўнік УГКЦ Іосіф Сляпы) апынуліся ў сібірскім ГУЛАГу.
У 1963 г. пасля 18 гадоў заключэнняў і лагераў у Рым прыехаў патрыярх Іосіф Сляпы. Адзін з першых яго дэкрэтаў тычыўся Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Крыху пазней патрыярх заснаваў калегіўм св. Сафіі. У 1992 г. па блаславенні кіраўніка УГКЦ кардынала Любачыўскага была створаная камісія ў справе аднаўлення багаслоўскай акадэміі ў Львове. У 1994 г. Сінод біскупаў УГКЦ прагаласаваў за яе аднаўленне. У верасні гэтага ж года акадэмія была афіцыйна адкрыта. Пасля адкрыцця акадэміі ў 1994 г., прыёму студэнтаў і першых двух гадоў навучання кіраўніцтва акадэміі пачала працу над яе акрэдытацыяй. А ўжо ў 1998 г. акадэмія атрымала прызнанне Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Дыплом бакалаўра багаслоўя, які атрымалі першыя выпускнікі акадэміі ў 1999 г., прызнаецца ўсімі каталіцкімі і многімі свецкімі навучальнымі ўстановамі свету.
Адкрыццё Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ў Львове, якое адбылося 28 чэрвеня 2002 г., завяршыла амаль стогадовыя намаганні грэка-каталіцкай царквы і ўкраінскіх навукоўцаў стварыць вышэйшую навучальную ўстанову, якая б паўстала на глебе хрысціянскай духоўнасці, культуры і светапогляду і стала б значным адукацыйным і навуковым цэнтрам.
Спасылкі Афіцыйная старонка (укр., англ.)
Катэгорыя:Універсітэты Львова Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты