Павел Яфімавіч Дыбенка (, 16(28).2.1889 — ) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 2-га рангу (1935). Член Камуністычнай партыі з 1912.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У рэвалюцыйным руху з 1907 года, з 1911 года на Балтыйскім флоце, адзін з кіраўнікоў антываеннага выступу матросаў на лінкоры «Імператар Павел I» у 1915 годзе. Пасля 6-месячнага зняволення адпраўлены на фронт, затым зноў арыштаваны за антываенную прапаганду і вызвалены Лютаўскай рэвалюцыяй 1917. Быў членам Гельсінгфорсага савета, з красавіка 1917 года старшыня Центрабалта. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, член Петраградскага ВРК; кіраваў фарміраваннем і адпраўкай у сталіцу атрадаў рэвалюцыйных матросаў і баявых караблёў. Пры наступленні войскаў Краснова-Керанскага на Петраград камандаваў атрадамі пад г. Гатчына і Краснае Сяло. З 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 па сакавік 1918 года ў складзе СНК — член калегіі Наркамата па ваенных і марскіх справах, затым наркам па марскіх справах. Падчас германскай інтэрвенцыі ў лютым 1918 года камандаваў атрадам пад Нарвай. З лета 1918 года на падпольнай працы ва Украіне, у жніўні 1918 года быў арыштаваны, але ў кастрычніку яго абмянялі на палонных нямецкіх афіцэраў. У канцы 1918 года камандаваў групай савецкіх войскаў на Екацярынаслаўскім напрамку, з лютага 1919 года — 1-й Задняпроўскай дывізіяй, затым — Крымскай арміяй, а пасля пакідання ў 1919 годзе Крыма — 37-й стралковай дывізіяй. Камандуючы Зводнай дывізіяй, удзельнічаў у падаўленні Кранштацкага паўстання 1921. Скончыў Ваенную акадэмію (1922). У 1928—1938 гадах камандуючы войскамі Сярэднеазіяцкай, Прыволжскай і Ленінградскага ваенных акругаў. Быў членам РВС СССР, членам ЦВК СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Узнагароджаны 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга.
Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Военачальнікі Украіны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Украіны Катэгорыя:Камандуючыя Сібірскай ваеннай акругай