Фідэны () — старажытны горад Сабінскай вобласці, які знаходзіўся на паўночны ўсход ад Рыма, паміж Тыбрам і Аніенам, на высокай і непрыступнай гары. Насельніцтва Фідэнаў было, відаць, мяшанае з сабінян, этрускаў і лацінян. У 437 годзе да н.э. Фідэны далучыліся да Веяў. Праз два гады горад быў узяты рымлянамі і спустошаны. Пры Тыберыі ў Фідэнах абрынуўся спехам пабудаваны драўляны тэатр, пры гэтым загінула 20 тысяч (паводле Тацыта — 50 тысяч) чалавек.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Старажытнага Рыма Катэгорыя:Этрускія гарады Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Італіі Катэгорыя:Колішнія гарады Еўропы