Бараўля́ны (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.

Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Насельніцтва 2008 год — 5329 жыхароў 2009 год (перапіс) — 7339 жыхароў 2014 год — 12 800 жыхароў 2018 год — 16 708 жыхароў

Агульная інфармацыя Вёска мяжуе з пасёлкам Лясныhttp://zip.belpost.by/zip_code/223053 Тэрыторыя, што абслугоўваецца аддзяленнем сувязі Бараўляны і дала назву аднайменнаму сельсавету.

Ахова здароўя У вёсцы размешчаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (адкрыты ў 1997 г.), Беларускі дзіцячы хоспісhttp://www.hospice.by/kontaktyi/index.php , Мінская цэнтральная раённая бальніцаhttp://www.mcrb.by/main/ і Мінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Таксама з 1995 г. працуе SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны і размяшчаецца выканаўчая дырэкцыя грамадскага аб'яднання «SOS-Дзіцячая вёска».http://sos-kd.ht.by/index.php?option=com_content&view=article&id=63&Itemid=92

Іншае Даволі часта ў бытавым ужытку з Бараўлянамі атаясамліваецца пасёлак Лясны. З імі жа ў бытавым ужытку часта некарэктна асацыюецца месцазнаходжанне РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава і абласных клінічных бальніц Мінскай вобласці.

Дзейнічае Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай успамогі хрысціян.http://baraulany.sdb.by/

Вядомыя асобы Казімір Юльянавіч Мэтэ (1905—2004) — адзін з арганізатараў Магілёўскага патрыятычнага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны, педагог.

Спасылкі

Катэгорыя:Бараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна