Пік Леніна, пік Абуалі-ібн-Сіна — найвышэйшы пункт Заалайскага хрыбта на Паміры, на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Вышыня 7134 м. Грэбень хрыбта, дзе падымаецца вяршыня, мае суцэльнае покрыва з фірну і лёду. На поўдні спускаюцца ледавікі Вялікага і Малога Саўкдара (даўжыня 20,6 км і 14,3 км), на поўначы — ледавік Леніна (даўжыня 13,5 км).
Літаратура
Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Таджыкістана Катэгорыя:Горы Кыргызстана Катэгорыя:Памір