Аляхно́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Аляхновічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ушаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 16 кастрычніка 1964 года цэнтр перанесены ў вёску Аляхновічы, сельсавет перайменаваны ў АляхновіцкіРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).. 27 кастрычніка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета, у склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Красоўшчына і ЛасіРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).. У 1974 годзе скасаваны хутар ЯнаўшчынаРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 24 мая 2000 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бальцары, Крывенкі, Кухары, Русалішкі, Старынкі, Сысуны і Такарэўшчына).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2703 чалавекі, з іх 93,6 % — беларусы, 4,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2437 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе