Тавары́ства белару́саў і маларо́саў — дабрачынная арганізацыя, створаная для падтрымкі эмігрантаў беларускага і ўкраінскага паходжання ў горадзе Гранд-Рапідс (штат Мічыган). Дзейнічала ў 1913—1914 гадах.

Таварыства мела свой статут. Асноўную задачу заснавальнікі таварыства бачылі ва ўстанаўленні трывалай сувязі паміж славянскімі народамі. Перавага аддавалася асобам, якія нарадзіліся на тэрыторыі беларуска-літоўскіх і малароскіх губерняў. Таварыства спрабавала захаваць нацыянальную адметнасць беларускіх і ўкраінскіх эмігрантаў у ЗША, аказвала ім матэрыяльную і фінансавую дапамогу.

Зноскі

Літаратура

Кіпель, В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі і мастацтва, Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны. — Мн.: Беларусь, 1993. — 348 с.

Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША Катэгорыя:Арганізацыі ўкраінцаў ЗША Катэгорыя:Гранд-Рапідс