Пальмарыя () — італьянскі востраў у Лігурыйскім моры. Вузкім пралівам аддзяляецца ад мыса Порта-Венерэ, разам з якім занесены ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны. Тэрытарыяльна з’яўляецца часткай камуны Портавенерэ ў правінцыі Спецыя рэгіёну Лігурыя. Плошча — 1,53 км²; ломкі мармуру і вапняка, вінаробства і аліўкавыя плантацыі. Форт, з сігнальнай вежай і электрычным святлом, уваходзіць у сістэму ўмацаванняў ваеннай гавані Спецыі.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Італіі Катэгорыя:Астравы Італіі Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора Катэгорыя:Спецыя (правінцыя)