Прыгажу́ні (Calopterygidae) — сямейства стракоз.
Апісанне
Стракозы сярэдніх памераў, залаціста-зялёныя або сінія. Галава рухомая, вочы фасетачныя, не судатыкальныя. Маюць дзве пары аднолькавых, з густым жылкаваннем крылаў (размах 27—35 мм).
Спосаб жыцця і экалогія
Драпежнікі. Ротавыя органы грызучыя. Дарослыя ловяць насякомых (камароў, мух) на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі.
На Беларусі вядомы і . Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, ад вады далёка не адлятаюць.
Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі падоўжаныя, маюць 3 хваставыя шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з ілістым дном і зараснікамі водных раслін. Цыкл развіцця двухгадовы.
Значэнне
Стракозы-прыгажуні і іх лічынкі — корм для рыб і каляводных птушак.
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы насякомых