Ву́ліца Яўге́на Міцке́віча — вуліца ў Рэчыцы. Названая ў гонар Яўгена Пятровіча Міцкевіча, савецкага рэвалюцыянера і выведніка.
Гісторыя Названая ў 1959 годзе ў гонар Яўгена Міцкевіча, насіла назву «вуліца Міцкевіча». 18 верасня 2015 года перайменаваная ў вуліцу Адама Міцкевіча, у гонар паэта. 26 сакавіка 2019 года рашэннем Рэчыцкага раённага савета дэпутатаў вуліца перайменаваная ў вуліцу Яўгена Міцкевіча.
Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў тлумачыць перайменаванні памылкай, бо ніхто ў Савеце не ведаў у гонар каго першапачаткова была названая вуліца, якая насіла назву «вуліца Міцкевіча». У 2015 годзе раённы савет дэпутатаў прыводзіў назвы горада ў адпаведнасць з новымі правіламі найменавання, паводле якіх вуліцы ў гонар людзей мусяць змяшчаць імя і прозвішча.
Памятныя дошкі На адным з дамоў змешчаная памятная дошка ў гонар Яўгена Міцкевіча.
Катэгорыя:Вуліцы Рэчыцы